Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Ніжняя мясістая частка вуха.

|| прым. мо́чкавы, -ая, -ае.

мо́шаст, -у, М -сце, м. (уст.).

Крэп, аксаміт.

|| прым. машасто́вы, -ая, -ае.

Шапкі насілі з машастовымі аколышкамі.

мо́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Дробнае двухкрылае насякомае.

мо́шчы, -аў.

Высахлыя астанкі святых людзей хрысціянскай царквы, якія шануюцца і лічацца цудатворнымі.

Жывыя мошчы — пра вельмі худога, знясіленага чалавека.