Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глыбіняме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін пазоў, вышыні выступаў у дэталях машын.

глыбока... (а таксама глыбака...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. глыбокі, напр.: глыбоказалягальны, глыбокапрамярзальны, глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны, глыбокаразмешчаны, глыбокашаноўны.

глыбокапаважа́ны, -ая, -ае.

Вельмі шаноўны (ужыв. пры ветлівым афіцыйным звароце).

глыбо́кі, -ая, -ае.

1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).

Глыбокая яма.

Рыба плавала глыбока (прысл.).

2. Размешчаны ў сярэдзіне чаго-н. або аддалены ад чаго-н.

Г. тыл.

3. перан. Недаступны, скрыты.

Глыбокая тайна.

4. перан. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці, моцны, поўны.

Глыбокія пачуцці.

Глыбокія думкі.

Глыбокая старасць.

Глыбокая ноч.

глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што і без дап.

1. гл. глытаць.

2. Перакусіць або выпіць (разм.).

Глыні трохі перад адыходам.

Глынуць гора (слёз) (разм.) — перанесці многа цяжкасцей.

глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.

Г. ежу.

2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.

Г. кнігі.

Г. слёзы.

Г. паветра.

Г. словы.

|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. глыта́нне, -я, н.

|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.

глыто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Аднаразовы рух мускулаў глытальных мышцаў пры глытанні.

Выпіць за два глыткі.

2. Колькасць вадкасці, якая глытаецца за адзін раз.

Г. вады.

глю́га, -і, ДМ глю́зе, мн. -і, глюг, ж. (разм.).

Дзюба ў драпежнай птушкі.

Груган звесіў глюгу.

глюга́сты, -ая, -ае.

3 вялікай глюгай або падобны на глюгу.

Г. арол.

Г. нос.

|| наз. глюга́стасць, -і, ж.

глюко́за, -ы, ж.

Вінаградны цукар, які ўтрымліваецца ў пладах раслін і ягадах.

|| прым. глюко́зны, -ая, -ае.