Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закурэ́ць¹, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца¹.

Сцены ў лазні закурэлі.

закурэ́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Пачаць курэць.

Галавешка закурэла.

закуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што) (разм.).

Скусаць, замучыць укусамі.

Закусалі камары.

заку́сачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Грамадская сталовая, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы.

закусі́ць¹, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.

Моцна захапіць зубамі.

З. губу.

З. цуглі.

|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

закусі́ць², -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; зак.

1. што, чым і без дап. Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).

2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (разм.).

|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заку́сванне, -я, н. і заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

1. гл. закусіць².

2. мн. -і, -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.

Халодныя закускі.

На закуску (таксама перан.: пад канец, у заключэнне; разм.).

|| прым. заку́сачны, -ая, -ае.

за́кусь, -і, ж. (разм.).

Тое, што і закуска (у 2 знач.).

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

за́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Вялікае памяшканне для публічных сходаў, для заняткаў чым-н. і іншых мэт.

Актавая з.

Чытальная з.

2. Прасторны парадны пакой для прыёму гасцей.

|| прым. за́льны, -ая, -ае.