Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (разм.).

1. Асобнае зерне чаго-н.

Б. гароху.

2. Круглы камячок, шарык.

Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.

Сукенка ў бобкі.

бо́брык, -у, м.

Від сукна з кароткім стаячым ворсам.

|| прым. бо́брыкавы, -ая, -ае.

бо́брыкам, прысл.

Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы.

Стрыгчыся б.

бог, -а, мн. багі́, -о́ў, м.

1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

Старажытнарымскія багі.

2. (з вялікай літары). У хрысціянстве: трыадзінае бажаство, творца і ўсеагульны сусветны пачатак — Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

3. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

Б. электразваркі.

Божа збаў (разм.) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Дай (не дай) бог (божа; разм.) — пра пажаданні чаго-н.

Крый бог (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.

Напрамілы бог (разм.) — што ёсць сілы, вельмі прасіць аб чым-н.

Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

Памагай бог (разм.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.

Як бог дасць (разм.) — як прыйдзецца.

Як у бога за пазухай (разм.) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| прым. бо́жы, -ая, -ае і бо́жы, -ая, -ае, бо́скі, -ая, -ае і бо́скі, -ая, -ае.

Боскае стварэнне.

Божая кароўка — жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі.

Кожны божы дзень — штодзённа.

богаадсту́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў Бога.

|| ж. богаадсту́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. богаадсту́пніцкі, -ая, -ае.

богаадсту́пніцтва, -а, н.

Адмаўленне ад веры ў Бога.

богаслужэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Адпраўленне рэлігійных абрадаў у царкве; царкоўная служба.

|| прым. богаслужэ́бны, -ая, -ае.

бо́дня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Шырокае металічнае вядро для падняцця пароды ў шахтах.

|| прым. бо́дневы, -ая, -ае.

боегало́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

Частка снарада, баявой ракеты, якая ўключае зарад, узрывальнікі, часам сістэму саманавядзення.

Ядзерная б.

боегато́ўнасць, -і, ж.

Гатоўнасць да вядзення баявых дзеянняў.