пяча́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.
Сургучная п.
Прылажыць п. да паперы.
За сямю пячацямі (перан.: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (перан.: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).
2. перан., чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высок.).
П. спакою.
П. гора на твары.
пячку́р, печкура́, мн. печкуры́, печкуро́ў, м.
Невялікая рачная рыба сямейства карпавых.
|| прым. печкуры́ны, -ая, -ае.
пячні́к, печніка́, мн. печнікі́, печніко́ў, м.
Майстар, які робіць і рамантуе печы.
|| прым. пячні́цкі, -ая, -ае.
пячо́начны гл. пячонка, печань.
пячо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Печань жывёлы як ежа.
Паштэт з пячонкі.
2. Тое, што і печань (разм.).
Камяні ў пячонцы.
◊
У пячонках сядзець у каго (разм., неадабр.) — вельмі непакоіць каго-н., дапякаць каго-н.
|| прым. пячо́начны, -ая, -ае і пячо́нкавы, -ая, -ае.
пячо́ра, -ы, мн. -ы, -чо́р, ж.
Пустая прастора пад зямлёй або ў горным масіве, якая мае выхад на паверхню.
Сталактытавыя пячоры.
|| прым. пячо́рны, -ая, -ае.
пячо́рны, -ая, -ае.
1. гл. пячора.
2. Які адносіцца да дагістарычных часоў, да жыцця першабытных людзей у пячорах.
П. чалавек.
П. перыяд.
пячо́рысты, -ая, -ае.
1. 3 вялікай колькасцю пячор.
П. край.
2. Губчаты па будове, з вялікай колькасцю пустот, каналаў (спец.).
Пячорыстае цела.
|| наз. пячо́рыстасць, -і, ж.
пячу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Невялікая ніша ў сцяне печы.
Паставіць збан з малаком у пячурку.
2. Невялікая, звычайна часовая печка.