Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяцідзяся́ты гл. пяцьдзясят.

пяцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань пятага класа.

|| ж. пяцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

пяцікла́сны, -ая, -ае.

1. Які складаецца з пяці класаў.

2. У аб’ёме пяці класаў.

Пяцікласная адукацыя.

пяцікра́тны, -ая, -ае.

Зроблены, выкананы пяць разоў, павялічаны ў пяць разоў; пяціразовы.

П. напамін.

У пяцікратным памеры.

пяціразо́вы, -ая, -ае.

Прароблены пяць разоў.

Пяціразовае харчаванне.

пяцісотгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. пяцісотгоддзе.

2. Які праіснаваў 500 гадоў.

пяцісотго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у 500 гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая была 500 гадоў таму назад.

П. горада.

|| прым. пяцісотгадо́вы, -ая, -ае.

пяцісо́ты гл. пяцьсот.

пяцісо́ценны, -ая, -ае (разм.).

Вартасцю ў пяць сотняў.

пяцісце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной.