Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяцёрачнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Вучань, які звычайна атрымлівае пяцёркі; выдатнік.

|| ж. пяцёрачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Дачка — п.

пяцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

5.

2. Самая высокая адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме; выдатна.

Вучыцца на пяцёркі.

3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр.: ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.

4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).

Ехаць на пяцёрцы (аўтобусе, тралейбусе пад нумарам 5).

|| памянш.-ласк. пяцёрачка, -і, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. пяцёрачны, -ая, -ае (да 1 знач.; разм.).

пяці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які змяшчае пяць адзінак, складаецца з пяці адзінак, напр.: пяцігадовы, пяцікапеечны, пяцірублёвы, пяцігадзінны.

пяцібо́р’е, -я, н.

Спартыўнае спаборніцтва па пяці відах спорту.

пяцібо́рства, -а, н.

Тое, што і пяцібор’е.

пяцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. пяцігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 5 гадоў.

П. план.

Пяцігадовае дзіця.

пяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у 5 гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 5 гадоў таму назад.

П. адкрыцця музея.

|| прым. пяцігадо́вы, -ая, -ае.

пяціго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Перыяду 5 гадоў.

2. Пяцігадовы план развіцця эканомікі.

пяцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. пяцідзесяцігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 50 гадоў.

пяцідзесяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у 50 гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 50 гадоў таму назад.

П. рэспублікі.

Адзначаць п. (пяцідзясяты дзень нараджэння).

|| прым. пяцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.