Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак. (разм.).

Ісці, рухацца не прама, робячы петлі (у 3 знач.).

Веласіпедыст пятляе.

пятна́ццаць, -і, ліч.

Лік і колькасць 15.

|| парадк. пятна́ццаты, -ая, -ае.

пя́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пяты дзень тыдня.

Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні; жарт.). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм., жарт.)

|| прым. пя́тнічны, -ая, -ае.

пято́к, -тка́, м. (разм.).

Пяць аднолькавых прадметаў.

П. бульбін.

пятру́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Агародная расліна, корань і лісце якой ужыв. як прыправа да страў.

|| прым. пятру́шкавы, -ая, -ае.

пятрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).

1. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.).

На полі пятрэе салома.

2. Станавіцца чахлым.

П. ад сухот.

пя́ты, -ая, -ае.

1. гл. пяць.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на пяць.

Пятая частка.

3. у знач. наз. пя́тая, -ай, ж. Пятая частка чаго-н.

Адна пятая.

п’я́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, п’я́вак, ж.

1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

Медыцынская п. (для кровапускання). Ставіць п’яўкі.

2. перан. Пра чалавека-прыстасавальніка, які жыве за кошт чужой працы, эксплуатуе іншых.

пяхо́та, -ы, ДМо́це, ж.

Род войск, якія дзейнічаюць у пешым страі.

Марская п.

|| прым. пяхо́тны, -ая, -ае.

П. полк.

пяце́льны гл. пятля.