Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пярэ́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

пярэ́дадзень, -дня, мн. -дні, -дняў м.

Час, які папярэднічае якой-н. даце, падзеі, з’яве.

П.

Новага года.

пярэ́дадне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і пярэдадзень.

пярэдне...

Першая састаўная частка складаных прыметнікаў са знач. пярэдні. напр.: пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.

пярэднеязы́чны, -ая, -ае.

У мовазнаўстве: які вымаўляецца пры дапамозе пярэдняй часткі языка.

Пярэднеязычныя гукі.

пярэ́дні, -яя, -яе.

Звернуты ўперад. які знаходзіцца наперадзе.

Пярэднія лапы. П. край абароны.

пярэ́дняя, -яй, мн. -ія, -іх, ж.

Нежылое, першае ад уваходу памяшканне ў кватэры; прыхожая.

пярэ́зімак, -мка, мн. -мкі, -мкаў м. (разм.).

Свойская жывёліна мінулагодняга прыплоду (звычайна пра цялят, жарабят).

пярэстатка́ны, -ая, -ае.

Вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку.

Пярэстатканая посцілка.

пярэ́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос; рознакаляровы.

Пярэстая тканіна.

2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.

П. склад слухачоў.

3. 3 вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).

П. конь.

|| наз. пярэ́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).