п’янчу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чу́г (разм., пагард.).
Тое, што і п’яніца.
|| памянш.зніж. п’янчу́жка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -жак.
п’я́ны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.
П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка). Што ў цвярозага на розуме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка). П. ад радасці (перан.).
2. Уласцівы захмялелым людзям.
П. голас.
3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).
П. напітак.
пянька́, -і́, ДМ -ньцы́, ж.
Прадзільнае валакно з канопляў.
|| прым. пянько́вы, -ая, -ае.
Пяньковыя вяроўкі вельмі моцныя.
пярві́чны, -ая, -ае.
Які з’яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі; нізавы.
Пярвічная ячэйка.
пяро́¹, -á, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.
1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.
Страусавае п.
Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).
2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).
|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.
пяро́², -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.
Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.
Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (перан.: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (перан.: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).
|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.
|| прым. пёравы, -ая, -ае.
Шарыкавыя і пёравыя ручкі.
пярсцёнак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгажэнне ці як сімвал шлюбу.
Заручальны п.