Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пы́рнік, -у, м.

Род травяністых раслін сямейства злакавых, асобныя віды якіх з’яўляюцца шкодным пустазеллем.

|| прым. пы́рнікавы, -ая, -ае.

пырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́; зак., каго-што чым (разм.).

Ударыць чым-н. вострым.

П. штыком у грудзі.

пы́рскаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -кавак, ж. (разм.).

Тое, чым пырскаюць.

пы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., чым.

1. Пакрываць сябе пырскамі чаго-н.

П. адэкалонам.

2. Пырскаць на каго-н., адзін на аднаго ці вакол сябе.

П. вадой.

|| зак. папы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. пы́рсканне, -я, н.

пы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым. Раскідаць кроплі вадкасці, дробныя часцінкі чаго-н.

П. слінай ад злосці (злавацца, быць раз’юшаным). Шнур пырскаў іскрамі.

2. каго-што чым або што на каго-што. Рассейваць дробныя пырскі дзе-н., абліваць дробнымі пырскамі.

П. духамі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разлятацца пырскамі (кроплямі і пад.); ліцца струменем, з сілай.

Фантан пырскае.

Гразь пырскае з-пад капытоў.

Кроў пырскае з раны.

Пырскае злосць (перан.).

4. Смяяцца (не стрымаўшыся або ў адказ на што-н. смешнае).

П. у кулак (хаваючы смех).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбягацца імкліва, адразу.

П. у розныя бакі.

|| зак. пы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́, напы́рскаць, -аю, -аеш, -ае (чым або што на каго-што; да 2 знач.) іпапы́рскаць, -аю, -аеш, -ае.

Пырснулі слёзы.

Пырснуць ад смеху.

Дзеці пырснулі ўрассыпную.

|| наз. пы́рсканне, -я, н.

пы́рскі, -аў, адз. пы́рска, -і, ДМ -рсцы, ж.

1. Кроплі вадкасці, якія разлятаюцца пры ўдары, усплёску.

2. чаго. Дробныя часцінкі цвёрдага цела (шкла, лёду і пад.), якія разлятаюцца ад удару.

пы́рхаць¹, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пералятаць з месца на месца.

Берасцянкі пырхалі з галінкі на галінку.

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

пы́са, -ы, мн. -ы, пыс, ж.

1. Пярэдняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) жывёліны.

2. Тое, што і твар (у 1 знач.; разм., груб.).

Выставіў пысу.

пыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.