Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пчальні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і пасека (у 2 знач.).

пчаля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчаля́рства, -а, н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. пчаля́рскі, -ая, -ае.

П. інструмент.

Пчалярская справа.

пчолалячэ́нне, -я, н. (спец.).

Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).

пчолатэрапі́я, -і, ж. (спец.).

Тое, што і пчолалячэнне.

пшані́ца, -ы, ж.

Хлебны злак, а таксама яго зерне, якое ідзе на выраб белай мукі.

Азімая п.

Насенная п.

|| памянш. пшані́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. пшані́чны, -ая, -ае.

пшык, -у, м. (разм.).

Нічога, пустата.

Застаўся адзін п.

пыж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прым. пыжо́вы, -ая, -ае.

пы́жык, -а, мн. -і, -аў, м.

Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго.

|| прым. пы́жыкавы, -ая, -ае.

Пыжыкавая шапка.

пы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Гаварыць невыразна, неразборліва.

|| наз. пы́канне, -я, н.