Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пуце́ец, -це́йца, мн.е́йцы, -це́йцаў, м.

Работнік чыгункі, чыгуначнай гаспадаркі.

пуце́йскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін.

Інжынер пуцейскай службы.

пуцеправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог.

|| прым. пуцеправо́дны, -ая, -ае.

пуцеўкла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Укладка рэйкавага пуці.

пуцеўкла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Машына для ўкладкі рэйкавага пуці цэлымі звёнамі.

пуцёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цёвак, ж.

1. Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н.

П. ў санаторый.

Турысцкая п.

2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спец.).

Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю.

|| прым. пуцёвачны, -ая, -ае.

пуці́на, -ы, ж.

1. Сезон масавай лоўлі рыбы.

Зімовая п.

2. мн. -ы, -цін. Тое, што і пуцявіна (паэт.).

|| прым. пуці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

пуць, -і, мн. -і́, -е́й, м.

Чыгуначная або трамвайная каляя, лінія.

Служба пуці.

Запасны п.

|| прым. пуцявы́, -а́я, -о́е.

П. абходчык.

пуцяві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж. (паэт.).

Шлях, жыццёвая дарога.

Пуцявіны маладосці.

|| прым. пуцяві́нны, -ая, -ае.

пуцяво́дны, -ая, -ае.

У выразах:

1) пуцяводная зорка

а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі;

б) перан. пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжн.).

Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё;

2) пуцяводная ніць (кніжн.) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.