пусцяко́вы, -ая, -ае (разм.).
Не варты ўвагі, дробязны.
Пусцяковае пытанне.
Пусцяковая справа (лёгка выканальная).
пу́та, -а, М пу́це, мн. -ы, пут, н.
1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.
2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).
3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.
Путы рабства.
пу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго.
Звязваць путам ногі коням.
П. каня.
|| зак. спу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. пу́танне, -я, н.
путч, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Спроба дзяржаўнага перавароту, а таксама арганізаваны групай змоўшчыкаў сам пераварот.
|| прым. путчы́сцкі, -ая, -ае.
путчы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Удзельнік путчу.
|| прым. путчы́сцкі, -ая, -ае.
пуф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Род мэблі — нізкае мяккае сядзенне без спінкі.
|| памянш. пу́фік, -а, мн. -і, -аў, м.
пух, -у, м.
1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.
Гусіны п.
Казіны п.
2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.
П. на твары ў дзіцяці.
3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.
Тапаліны п.
◊
Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.
У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.
Разбіць у пух і прах.
|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.
|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).
Пуховая хустка (з казінага пуху).
пуха...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да пуху (у 1 знач.), напр.: пухавязальны, пухапрадзенне.
пухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Куртка ці паліто на пуховай падкладцы.
2. Тое, што і пярына.
пухі́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Балючае ўздутае месца на скуры.
П. ад апёку.
2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.).
Пухіры на вадзе.
|| прым. пухі́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).