прэч, прысл.
Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.
Пайшоў п. адгэтуль!
◊
Рукі прэч! (у знач. выкл.) — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.
псава́цца, псую́ся, псуе́шся, псуе́цца; псуёмся, псуяце́ся, псую́цца; псава́ўся, -ва́лася; псу́йся; незак.
Станавіцца непрыгодным, дрэнным.
Мяса пачало п.
Зрок псуецца.
Настрой псуецца.
|| зак. сапсава́цца, -сую́ся, -суе́шся, -суе́цца; -суёмся, -суяце́ся, -сую́цца; -сава́ўся, -ва́лася; -су́йся іпапсава́цца (1 і 2 ас. не ўжыв.) -суе́цца.
|| наз. псава́нне, -я, н.
псава́ць, псую́, псуе́ш, псуе́; псуём, псуяце́, псую́ць; псава́ў, -ва́ла; псуй; псава́ны; незак., каго-што.
Прыводзіць у непрыгоднасць, рабіць дрэнным.
П. машыну.
П. сваё здароўе.
П. адносіны.
П. дзіця дрэнным выхаваннем.
|| зак. сапсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -сава́ў, -ва́ла; -су́й; -сава́ны і папсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -су́й; -сава́ны.
|| наз. псава́нне, -я, н.
псало́м, -лма́, мн. -лмы́, -лмо́ў, м.
Род рэлігійнага песнапення.
|| прым. псало́мны, -ая, -ае.
псало́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Служыцель у царкве, які дапамагае святару пры адпраўленні абрадаў; дзяк.
|| прым. псало́мшчыцкі, -ая, -ае.
псалты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Частка Бібліі, кніга псалмоў.
Чытаць П. падчас набажэнства.
|| прым. псалты́рны, -ая, -ае.
псеўда...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр.: псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.
псеўдані́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
Выдуманае імя, прозвішча, пад якім іншы раз выступаюць пісьменнікі, мастакі.
Пісаць пад псеўданімам.
|| прым. псеўдані́мны, -ая, -ае.
псік, выкл.
Вокрык, якім адганяюць ката.
П. адсюль!
псі́на, -ы, ж. (разм.).
1. Пра сабаку, звычайна вялікага.
2. Пах сабакі, яго поўсці.
Смярдзіць псінай.
3. Сабачае мяса.
|| прым. псі́ны, -ая, -ае.