Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прэдыка́т, -а, Ма́це, м.

1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.

2. У граматыцы: тое, што і выказнік.

|| прым. прэдыка́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прэдыкаты́ўны, -ая, -ае.

прэдыкаты́ўнасць, -і, ж.

У граматыцы: катэгорыя, якая цэлым комплексам фармальных сінтаксічных сродкаў суадносіць паведамленне з тым ці іншым часавым планам рэчаіснасці.

прэзе́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (уст., цяпер разм., жарт).

Падарунак.

Прыміце мой п.

прэзента́бельны, -ая, -ае (кніжн.).

Відны, паважны.

П. выгляд.

|| наз. прэзента́бельнасць, -і, ж.

прэзентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е: -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што і каму (уст., цяпер разм., жарт.).

Даць (даваць) у прэзент, падараваць (дараваць).

Я вам прэзентую сваю кнігу.

прэзі́дыум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выбарны орган, які кіруе сходам, нарадай. канферэнцыяй, таксама асобы, якія ўваходзяць у такі орган.

Выбраць п. канферэнцыі.

прэзідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўнік дзяржавы ў краінах з рэспубліканскай формай кіравання.

Рэзідэнцыя прэзідэнта.

2. Выбарны старшыня выканаўчага органа ў некаторых буйных навукова-даследчых установах, таварыствах. кангрэсах.

|| прым. прэзідэ́нцкі, -ая, -ае.

прэзідэ́нцтва, -а, н.

1. Пасада прэзідэнта.

2. Час дзейнасці прэзідэнта.

прэзу́мпцыя, -і, ж. (кніжн.).

Меркаванне, якое лічыцца правільным, пакуль не даказана адваротнае.

П. невінаватасці (у крымінальным праве: становішча, паводле якога чалавек лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль яго віна не даказана ў законным парадку).

прэйскура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Даведнік цэн на тавары і віды паслуг.

Цэны строга па прэйскуранце.

|| прым. прэйскура́нтны, -ая, -ае.