прышча́вы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і прышчаваты.
|| наз. прышча́васць, -і, ж.
прышчамі́ць, -чамлю́, -чо́міш, -чо́міць; -чо́млены; зак., каго-што.
Заціснуць, зашчаміць.
П. кату лапу.
|| незак. прышчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
прышчапі́ць, -чаплю́, -чо́піш, -чо́піць; -чо́плены; зак., што.
1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранка, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.
2. каму. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.
П. воспу.
3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.
П. культурныя звычкі.
|| незак. прышчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прышчэ́пліванне, -я, н.
|| прым. прышчэ́пачны, -ая, -ае (паводле 1 і 2 знач.).
Прышчэпачныя кампаненты.
прышчэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м. і прышчэ́па, -ы, мн. -ы, -чэ́п, ж.
Прышчэпленая расліна.
прышчэ́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м. (спец.).
Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку іншай расліны для надання ёй новых уласцівасцей.
прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
1. гл. прышчапіць.
2. мн. -і, -пак. Заціскачка для прымацавання да вяроўкі бялізны.
прышыўны́, -а́я, -о́е.
Які прышываецца, не прышпільны.
Прышыўныя манжэты.
прышы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́ты; зак., што.
1. Шыючы, прымацаваць.
П. гузік.
2. Прымацаваць, прыбіць (спец.).
П. дошку.
3. перан., каму. Ілжыва прыпісаць што-н., абвінаваціць у чым-н. (разм., неадабр.).
П. справу.
|| незак. прышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прышыва́нне, -я, н. і прышы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
прышэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
1. Прышлы, не тутэйшы чалавек.
2. часцей мн. У навуковай фантастыцы: іншапланецянін, які прыляцеў на Зямлю.
Прышэльцы з космасу.
|| ж. прышэ́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц.
прышэ́птваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап. (разм.).
Суправаждаць якое-н. дзеянне шэптам.
|| наз. прышэ́птванне, -я, н.