Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прычт, -у, М -чце, м.

Царкоўныя служыцелі і пеўчыя ў хрысціянскай царкве (першапачаткова — без святара).

З’явіўся з усім прычтам.

|| прым. пры́чтавы, -ая, -ае.

прычы́м, злуч. далучальны.

Да таго ж, у дадатак да гэтага.

Пры школе добры сад, п. большасць дрэў пасаджана самімі вучнямі.

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

прычында́лы, -аў (разм., жарт.).

Прадметы, рэчы аднаго якога-н. прызначэння.

Сабраць свае прычындалы.

прычыні́цца¹, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак.

1. да чаго. Стаць прычынай чаго-н.

Самаахвярная праца людзей прычынілася да росквіту гаспадаркі.

2. да чаго. Стаць саўдзельнікам якой-н. справы; далучыцца да чаго-н.

П. да развіцця музычнага мастацтва. П. да размовы.

3.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца.

Прычынілася бяда.

|| незак. прычыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

прычыні́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак.

Зачыніцца няпоўнасцю, няшчыльна.

Дзверы прычыніліся.

|| незак. прычыня́цца, -я́ецца.

прычыні́ць¹, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак., што.

Паслужыць прычынай чаго-н. (непрыемнага).

П. боль, крыўду. П. страты.

|| незак. прычыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прычыне́нне, -я, н.

прычыні́ць², -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак., што.

Зачыніць няпоўнасцю, няшчыльна.

П. дзверцы.

|| незак. прычыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

прычы́ннасць, -і, ж.

1. Датычнасць, дачыненне да чаго-н.

Мець п. да справы.

2. У філасофіі: узаемная сувязь з’яў, ва ўзнікненні і развіцці якіх адна служыць прычынай чаго-н., а другая — вынікам, адна параджаецца другой.

прычы́нны, -ая, -ае.

1. Які мае ці меў дачыненне да чаго-н.

Да ўсіх будынкаў у калгасе і мае рукі прычынныя.

2. Які выражае прычыннасць (у 2 знач.).

Прычынная сувязь з’яў.

3. У граматыцы: які паказвае на прычыну, мае значэнне прычыны.

П. злучнік.