прыці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.
1. Націснуўшы, наблізіць да чаго-н.; прычыніць боль, націснуўшы чым-н., заціснуўшы дзе-н.
П. дзіця да грудзей.
П. палец дзвярамі.
2. перан. Стварыць суровыя, неспрыяльныя ўмовы, абмежаваць у чым-н., пазбавіць магчымасці адмаўляць што-н., адпірацца ад чаго-н. (разм.).
П. гультаёў. П. каго-н., каб той усё расказаў.
|| незак. прыціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прыціска́нне, -я, н. і прыці́ск, -у, м. Прыцісканне павязкі да раны. Прыціск пячаткі да дакумента. Прыціск абібокаў.
прыці́хлы, -ая, -ае.
1. Які перастаў падаваць гукі, ствараць шум; сцішаны; прыглушаны.
Прыціхлая вячэрняя вёска.
Прыціхлая гаворка.
2. Які перастаў рухацца, заціх, паслабеў у сіле свайго праяўлення.
Прыціхлыя дзеці.
прыці́хнуць, -ну, -неш, -не; прыці́х, -хла; -ні́; зак.
1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум; стаць амаль нячутным.
Гукі прыціхлі.
Птушкі прыціхлі.
2. Перастаць рухацца; паслабець у сіле свайго праяўлення.
Сябры прыціхлі.
Вецер прыціх.
|| незак. прыціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прыці́шыць, -і́шу, -і́шыш, -і́шыць; -і́шаны; зак.
1. што. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.
П. радыёпрыёмнік.
П. матор.
2. што. Запаволіць (рух, хаду і пад.).
Аўтамабіль прыцішыў ход.
П. хаду.
3. перан., што. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).
П. боль.
4. каго-што. Заспакоіць, суняць (разм.).
П. дзяцей.
|| незак. прыці́шваць, -аю, -аеш, -ае і прыціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прыцішэ́лы, -ая, -ае (разм.).
Які прыцішэў, прыціхлы.
Прыцішэлыя вуліцы.
прыцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).
Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.).
Гоман прыцішэў.
прыцмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.
Утварыць гук губамі, стуліўшы і хутка растуліўшы іх.
П. ад здзіўлення.
|| незак. прыцмо́кваць, -аю, -аеш, -ае.
прыцэ́л, -а і -у, м.
1. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для навядзення на цэль.
2. -у. Навядзенне на цэль, прыцэльванне.
Лінія прыцэлу.
◊
Узяць (браць) на прыцэл каго-, што-н. — прыцэліцца ў каго-, што-н. (таксама перан.: звярнуць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.).
|| прым. прыцэ́льны, -ая, -ае.
Прыцэльная стральба (па цэлі).
прыцэ́ньвацца гл. прыцаніцца.
прыцяга́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Які вабіць да сябе, выклікае інтарэс.
Прыцягальная сіла музыкі.
|| наз. прыцяга́льнасць, -і, ж.