прыхарашы́ць, -рашу́, -ро́шыш, -ро́шыць; -ро́шаны; зак., каго-што (разм.).
1. Зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд.
П. горад к святу.
2. перан. Падаць у больш прыгожым выглядзе, чым у сапраўднасці.
П. героя. П. праўду.
|| незак. прыхаро́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыхаро́шванне, -я, н.
прыхварну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і прыхварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).
Захварэць няцяжка, ненадоўга.
пры́хвасцень, -сня, мн. -сні, -сняў, м. (разм., пагард.).
Тое, што і падхалім.
Панскі п.
пры́хваткамі, прысл.
У перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі; урыўкамі.
Світар вязала п.
прыхво́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Хварэць часта, але не моцна.
У апошні час стары прыхворвае.
прыхілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.
1. Нахіліцца, нагнуцца трохі ўніз.
Дрэвы прыхіліліся да зямлі.
2. да каго-чаго. Шчыльна наблізіцца да чаго-н., прыпасці да каго-н.
Дзіця прыхілілася да бацькі.
3. перан., да каго. Знайсці спагаду ў каго-н., адчуць прыхільнасць да каго-н.
Няма ёй да каго п.
|| незак. прыхіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і прыхі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
прыхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.
1. каго-што. Схіліць, нагнуць трохі ўніз.
П. галіну.
2. каго-што. Шчыльна наблізіць да чаго-н., прытуліць, прыціснуць да каго-, чаго-н.
П. дошку да сцяны.
Маці прыхіліла дзіця да грудзей.
3. перан., каго (што). Даць прытулак (у 1 знач.) каму-н.; выклікаць у кім-н. прыхільныя адносіны да каго-, чаго-н.
П. сірату.
|| незак. прыхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыхі́льваць, -аю, -аеш, -ае.
прыхі́льнасць, -і, ж.
1. гл. прыхільны.
2. Добразычлівыя, спагадлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; сімпатыя.
П. да сяброўкі.
3. Схільнасць да якога-н. занятку.
Вялікая п. да музыкі.
прыхі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м., каго-чаго і чый.
1. Паслядоўнік якіх-н. поглядаў, якога-н. вучэння.
У гэтага вучонага многа прыхільнікаў.
Кангрэс прыхільнікаў міру.
2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго-н.; паклоннік.
П. чыйго-н. таленту.
П. душы і сэрца.
|| ж. прыхі́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
прыхі́льны, -ая, -ае.
1. Які мае схільнасць да чаго-н.
П. да працы.
2. Які выказвае сімпатыі да каго-, чаго-н., спачувае каму-н.; які выяўляе адабрэнне, спагаду.
П. слухач. П. позірк.
3. Які выказвае адабрэнне, станоўчы.
П. водзыў.
|| наз. прыхі́льнасць, -і, ж.