прыто́ўкваць гл. прытаўчы.
прытры́зніцца гл. трызніцца.
прытрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ы́маны; зак.
1. каго-што. Злёгку ўтрымаць, не даючы рухацца або ўпасці.
П. каня.
П. збан.
2. што. Тое, што і затрымаць (у 2 знач.).
Дажджы прытрымалі ўборку збожжавых.
3. перан., каго-што. Патрымаць да некаторага часу, прыберагчы; не пусціць у продаж.
П. сена к вясне.
П. тавар.
|| незак. прытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. за што. Злёгку трымацца.
П. за парэнчы.
2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.
П. правага боку дарогі.
3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.
П. цвёрдых перакананняў.
П. традыцый.
прыту́лак, -лку, м.
1. Месца, дзе можна ўратавацца ад каго-, чаго-н., адпачыць, прабыць патрэбны час.
Шукаць прытулку.
Права прытулку (права асобы, якая праследуецца дзяржавай, на абарону з боку іншай дзяржавы; спец.).
2. Дабрачынная ўстанова для выхавання сірот і беспрытульных дзяцей.
Дзіцячы п.
|| прым. прыту́лкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).
прытулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак.
1. да каго-чаго. Шчыльна прыціснуцца, прыхіліцца.
П. да маці.
П. да сцяны.
2. Знайсці прытулак (у 1 знач.).
П. ў родных.
Каля лесу прытулілася хатка (перан.).
|| незак. прыту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца і прытуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
прытулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак.
1. каго-што. Шчыльна або з пяшчотай прыціснуць, прыхіліць да сябе.
П. трубку да вуха.
П. дзіця да грудзей.
2. каго (што). Даць прытулак (у 1 знач.), узяць пад сваю апеку.
П. сірот.
|| незак. прыту́льваць, -аю, -аеш, -ае і прытуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
прыту́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тупаць нагамі ў такт чаму-н.
П. нагой у такт песні.
прытупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́піцца; зак.
1. Крыху затупіцца.
Канькі прытупіліся.
2. перан. Страціць адчувальнасць, стаць менш успрымальным.
Боль прытупіўся.
Увага прытупілася.
|| незак. прытупля́цца, -я́ецца.
прытупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што.
1. Трохі затупіць.
П. нож.
2. перан. Аслабіць, зрабіць менш успрымальным.
П. памяць.
П. пільнасць.
|| незак. прытупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прытупле́нне, -я, н.