Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прысу́тнасць, -і, ж.

Знаходжанне ў якім-н. месцы ў дадзены час.

У маёй прысутнасці.

Прысутнасць духу — поўнае самавалоданне.

прысу́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Знаходзіцца дзе-н. у дадзены час.

П. на сходзе.

прысу́тны, -ая, -ае.

Які прысутнічае дзе-н. у дадзены час.

Прысутныя людзі.

Усе прысутныя (наз.) галасавалі «за».

прысце́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Бакавая прыбудова.

Размясціцца ў прысценку.

|| прым. прысце́начны, -ая, -ае.

прысыла́ць гл. прыслаць.

прысы́лка гл. прыслаць.

прысы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Насыпаючы, дадаць.

П. зерня.

2. што і чым. Пасыпаць тонкім слоем.

П. папрэлыя месцы стрэптацыдам.

|| незак. прысыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прысыпа́нне, -я, н. і прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. прысыпаць.

2. Парашок, якім прысыпаюць хворае месца (у 2 знач.).

прысыха́ць гл. прысохнуць.

прыся́га, -і, ДМя́зе, ж.

Афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне выконваць якія-н. абавязацельствы.

Ваенная п.

Прыняць прысягу.