Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыспе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім.

П. хаду.

2. што. Наблізіць наступленне чаго-н.

П. перамогу над ворагам.

3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыспе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

прыспі́чыць, -ыць; безас.; зак., каму з інф. (разм.).

Вельмі захацецца, спатрэбіцца.

Прыспічыла ім ехаць сёння.

прыспусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што.

Трохі спусціць.

П. сцяг.

|| незак. прыспуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прысса́цца, -ссу́ся, -ссе́шся, -ссе́цца; -ссёмся, -ссяце́ся, -ссу́цца; -ссі́ся; зак.

Моцна прыстаць да чаго-н., ссучы.

|| наз. прысо́с, -у, м.

|| прым. прысо́сачны, -ая, -ае.

прыстава́нне гл. прыстаць.

прыстава́ць гл. прыстаць.

прыста́вачны гл. прыстаўка.

прыста́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць ушчыльную да чаго-н., прыкласці.

П. зэдлік да ложка.

2. каго (што). Прызначыць для догляду, нагляду пры кім-, чым-н.

П. варту да чаго-н.

|| незак. прыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыстаўле́нне, -я, н.

прыста́нак, -нку, м. і прыста́нішча, -а, н.

Месца, якое можа служыць прытулкам, часовым жыллём.

Знайсці сабе прыстанак (прыстанішча).

пры́стань, -і, мн. -і, -ей, ж.

Месца на беразе ракі, вадаёма, абсталяванае для прычальвання суднаў.

Паромная п.

Ціхая п. (таксама перан.: пра спакойнае, бестурботнае жыццё).

|| прым. пры́станскі, -ая, -ае.