Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыса́джвацца гл. прысесці.

прыса́дзісты, -ая, -ае.

1. Маларослы, але моцнага складу.

Прысадзістая постаць.

2. перан. Нізкі, але шырокі, тоўсты.

П. дуб.

|| наз. прыса́дзістасць, -і, ж.

прыса́ды, -са́д.

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).

Шлях абрамлялі бярозавыя п.

пры́сак, -ску, м.

Гарачы, распалены попел.

Пячы бульбу ў прыску.

прысарамаці́ць гл. сарамаціць.

прысаро́міць гл. сароміць.

прысва́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пра жаніха: пасватацца.

|| незак. прысва́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прысва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (разм.).

Знайшоўшы (жаніха, нявесту), пасватаць.

|| незак. прысва́тваць, -аю, -аеш, -ае.

пры́свіст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Свіст, які суправаджае спевы.

Салаўіны п.

2. Свісцячы прыгук.

Гаварыць з прысвістам.

прысві́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Спяваць з прысвістам.

2. Гаварыць з прысвістам.