Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закліна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто заклінае (у 2 знач.).

З. змей.

|| ж. закліна́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

закліна́нне, -я, н.

1. гл. заклінаць.

2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

Гаварыць заклінанні.

закліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што). Настойліва прасіць, маліць аб чым-н.

З. памяццю бацькоў.

2. каго-што. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў.

З. змей.

З. скарб.

|| наз. закліна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. закліна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

заклубі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́цца; зак.

Пачаць клубіцца.

Пыл заклубіўся.

заключа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Быць сутнасцю чаго-н., зводзіцца да чаго-н.

У яго словах заключаўся глыбокі сэнс.

заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. заключыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе.

Кніга заключае ў сабе многа цікавага.

заклю́чны, -ая, -ае.

Апошні, завяршальны.

З. канцэрт.

Заключнае слова.

заключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; зак.

1. са злуч. «што» і без дап. Зрабіць вывад.

Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.

2. што. Прыняць, падпісаць.

З. пагадненне.

З. дагавор.

|| незак. заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заключэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

заключэ́нне, -я, н.

1. гл. заключыць.

2. Сцверджанне, якое з’яўляецца вывадам з чаго-н.

Прыйсці да заключэння.

З. эксперта.

3. Апошняя частка, канец чаго-н.

Цікавае з. п’есы.

У заключэнне — пад канец, заканчваючы што-н.

заклява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й; -лява́ны; зак., каго (што).

1. Клюючы, забіць або замучыць, задзяўбці.

Варона заклявала гусяня.

2. перан. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі (разм.).