Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыро́джаны, -ая, -ае.

1. Уласцівы ад нараджэння.

П. імунітэт.

П. парок сэрца. П. талент.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі-н. уласцівасцямі, якасцямі для якой-н. дзейнасці.

П. тэхнік. П. мастак.

|| наз. прыро́джанасць, -і, ж.

прыро́дны, -ая, -ае.

1. гл. прырода.

2. Натуральны.

П. газ.

3. Які па нараджэнні належыць да якой-н. мясцовасці, краіны, да якога-н. грамадскага класа.

П. мінчанін.

П. селянін.

4. перан. Тое, што і прыроджаны (у 1 знач.).

П. розум.

прыро́слы, -ая, -ае.

Які прырос да чаго-н.

П. прышчэп.

прыро́ст гл. прырасці.

прыручы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак.

Стаць ручным, прывыкнуць да чалавека.

Алень хутка прыручыўся.

|| незак. прыруча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прыручы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., каго (што).

Прыручыць да выканання волі чалавека, зрабіць ручным, паслухмяным.

П. дзікага кабана. П. нелюдзімага юнака (перан.).

|| незак. прыруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыручэ́нне, -я, н.

прырэ́заць¹, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак., што і чаго.

Прыбавіць зямлі шляхам межавання.

П. зямлі.

|| незак. прыраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. прыраза́нне, -я, н.

|| наз. прырэ́з, -у, м. і прырэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

прырэ́заць², -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак., каго (што) (разм.).

1. Умярцвіць, канчаткова дарэзаўшы.

П. падбітага звера.

2. Зарэзаць.

Такі бандыт і п. можа.

|| незак. прыраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

прырэ́йкавы, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца каля лініі чыгункі.

Прырэйкавая пляцоўка.

прыса́джвацца гл. прысесці.