Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыпа́лы, -ая, -ае.

Які прыпаў да чаго-н., апусціўся.

Прыпалыя да зямлі галінкі.

прыпаміна́цца гл. прыпомніцца.

прыпаміна́ць гл. прыпомніць.

прыпа́р, -у, м.

1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

Паўдзённы п.

2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

Жніўны п.

Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпа́рны, -ая, -ае.

Прыпарная пара.

прыпа́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Лекавы сродак, які прыкладваецца да хворага месца гарачым.

Як мёртваму п. (паможа, патрэбна і пад.; пра што-н. бескарыснае, непатрэбнае; разм.).

|| прым. прыпа́рачны, -ая, -ае.

прыпа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -а́ў, -а́ла; -адзі́; зак.

1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.

Галіны прыпалі да долу. П. да матчыных грудзей.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.

Свята прыпала на пятніцу.

3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).

Прыпала спаткацца з цяжкім горам.

|| незак. прыпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прыпа́сы, -аў. -аў.

Прадукты, матэрыялы, нарыхтаваныя ў запас.

Харчовыя п.

Агнястрэльныя п. (снарады, патроны).

прыпаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; прыпо́ўз, -паўзла́, -ло́; -зі́; зак.

Дабрацца куды-н. паўзком.

П. да хаты.

|| незак. прыпаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прыпа́хваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак., чым і без дап. (разм.).

Аддаваць якім-н. непрыемным пахам.

Мяса прыпахвае (пачынае псавацца).

прыпая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Прырабіць паяннем.

П. ручку да чайніка.

2. што і каму. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм., неадабр.).

Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпа́йванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыпа́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае і прыпа́ечны, -ая, -ае.