Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прымёрзлы, -ая, -ае.

1. Які прыстаў да чаго-н. пад уздзеяннем марозу.

Прымёрзлая да зямлі плашка.

2. Трохі замёрзлы, падмёрзлы.

Прымёрзлая бульба.

прымільга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Стаць знаёмым, прывычным [пра што-н. (каго-н.), што (хто) часта сустракаецца, трапляецца на вочы].

Звароты, якія прымільгаліся на старонках прэсы.

прыміна́ць гл. прымяць.

прыміры́цельны, -ая, -ае.

Які садзейнічае прымірэнню.

П. тон.

прыміры́цца гл. мірыцца.

прыміры́ць гл. мірыць.

прымірэ́нне гл. мірыцца, мірыць.

прымірэ́нства, -а, н.

Паводзіны таго, хто імкнецца любой цаной згладзіць супярэчнасці, пазбегнуць канфліктаў.

|| прым. прымірэ́нчы, -ая, -ае.

прымітыві́зм, -у, м.

1. Спрошчаны падыход да складаных пытанняў (кніжн.).

2. Напрамак у мастацтве, які выкарыстоўвае формы першабытных, ранніх або прымітыўных стыляў.

прыміты́ў, -ы́ву, м. (кніжн.).

Што-н. простае, неразвітае (у параўнанні з пазнейшым, больш дасканалым).