Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прылажы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., што да чаго.

Тое, што і прыкласці.

П. палец да вуснаў.

П. намаганні.

П. рукі да чаго-н. (перан.: пачаць рабіць што-н., праявіўшы ініцыятыву).

|| незак. прыклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

прыла́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памяшканне для раздзявання ў лазні.

прылаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак. (разм.).

Злаўчыцца, прыстасавацца.

П. поўзаць па-пластунску.

прыла́шчыцца гл. лашчыцца.

прыла́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Праявіць ласку, добрыя адносіны да каго-н.

П. дзіця.

|| незак. прыла́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

прылга́ць, -лгу́, -лжо́ш, -лжэ́; -лжо́м, -лжаце́, -лгу́ць; -лжы́; зак. (разм.).

Расказваючы, сказаць няпраўду; прыманіць.

прыле́глы, -ая, -ае.

1. Які прылягае да чаго-н., мяжуецца з чым-н.

Прылеглыя астравы.

2. У матэматыцы: які прымыкае; сумежны.

П. вугал.

3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

Прылеглая мука.

прыле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла; -ля́ж; зак.

1. гл. прылягаць.

2. Легчы ненадоўга.

П. адпачыць.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схіліцца, прыгнуцца.

Збажына прылягла ад дажджу.

прыле́плівацца гл. прыляпіцца.

прыле́пліваць гл. прыляпіць.