Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыкупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак.

1. каго-што і каго-чаго. Купіць дадаткова.

П. бульбы.

2. У некаторых картачных гульнях: атрымаць у прыкупе.

П. дзясятку і даму.

|| незак. прыкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыку́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыку́пка, -і, ДМ -пцы, ж. і прыку́пліванне, -я, н.

прыкуры́ць, -уру́, -у́рыш, -у́рыць; -у́раны; зак., што.

Запаліць папяросу.

|| незак. прыку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыку́рванне, -я, н.

прыку́с, -у, м.

Становішча зубоў пры стуленых сківіцах.

Правільны п.

прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прыкусіць.

2. Адкусваць па кусочках.

П. цукар пры чаяванні.

прыкусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.

Злёгку ўкусіўшы, сціснуць.

П. губу.

П. язык (таксама перан.: замаўчаць адразу, раптоўна; разм.).

|| незак. прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

прыла́вак, -ла́ўка, мн.а́ўкі, -ла́ўкаў, м.

Род вузкага, закрытага спераду стала ў магазіне, які аддзяляе прадаўца ад пакупнікоў, а таксама стол для продажу тавараў на рынку.

Работнікі прылаўка (служачыя магазіна).

|| прым. прыла́вачны, -ая, -ае.

прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.

1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.

Прылады працы.

Сельскагаспадарчая п.

2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).

Аптэчная п.

3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.

Рыбалоўныя прылады.

Спартыўныя прылады.

|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.

прыла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Размясціцца дзе-н., каля каго-, чаго-н.

П. на краі лаўкі.

2. Уладкавацца, трапіць на работу, службу і пад. (разм.).

П. на працу.

3. Прыстасавацца, набыць навык рабіць што-н.

П. пісаць левай рукой.

4. Прымазацца, далучыцца да каго-, чаго-н. з карыслівымі мэтамі (разм.).

П. да чужой славы.

|| незак. прыла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыла́дзіць, -а́джу, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што і да чаго. Прыстасаваць, прырабіць.

П. аглоблі да саней.

2. што. Зрабіць адпаведным па размерах, падагнаць.

П. раму да акна.

3. каго (што). Тое, што і прыстроіць¹ (у 2 знач.; разм.).

П. сына на завод.

|| незак. прыла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыла́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 і 2 знач.) і прыла́джванне, -я, н.

прылажы́цца, -ажу́ся, -о́жышся, -о́жыцца; зак.

1. Тое, што і прыкласціся.

2. Дакрануцца губамі, цалуючы.

П. да рукі.

|| незак. прыклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.