прыкарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.
Закарэўшы, прысохнуць.
Павязка прыкарэла да раны.
прыкаці́ць, -ачу́, -о́ціш, -о́ціць; -о́чаны; зак.
1. што. Коцячы, даставіць.
П. бервяно.
2. Тое, што і прыехаць (звычайна хутка ці нечакана; разм.).
Прыкаціў дарагі госць.
|| незак. прыко́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
прыкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак. (разм.).
1. кім-чым. Тое, што і прытварыцца.
П. хворым.
Прыкінуўся, што нічога неразумее.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу).
Вогнік прыкінуўся.
|| незак. прыкіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
прыкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1. Прыблізна злічыць, вызначыць што-н. (разм.).
П. на калькулятары.
2. што і чаго. Дабавіць.
Прыкінь сто рублёў.
|| незак. прыкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і прыкі́дванне, -я, н.
прыкіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыстаць да вельмі нагрэтага дна і сценак пасудзіны.
Варэнне прыкіпела да чыгуна.
2. перан., да каго-чаго. Ужыв. пераважна са словамі «душа», «сэрца» і пад. Захапіўшыся, вельмі прывязацца да чаго-н.
Душой п. да мора. П. сэрцам да работы.
|| незак. прыкіпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пры́клад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Канкрэтная з’ява, факт, якія прыводзяцца для тлумачэння, доказу чаго-н.
Ілюстраваць выступленне прыкладамі.
Гістарычныя прыклады.
2. Дзеянне, якое служыць узорам для пераймання, а таксама ўвогуле выдатны ўзор чаго-н.
Па прыкладзе дарослых (так, як робяць дарослыя). Паказаць п. чаго-н. П. геройства.
3. Матэматычнае практыкаванне, якое патрабуе некаторых дзеянняў над лікамі.
Алгебраічныя прыклады.
Рашыць прыклады.
прыкла́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Расшыраны канец ружэйнай ложы, які служыць для ўпору ў плячо пры стральбе.
Ударыць прыкладам.
|| прым. прыкла́дны, -ая, -ае.
прыкла́д², -у, М -дзе, м.
Дапаможны матэрыял для швейных вырабаў, абутку.
Кравецкі п. (падкладка, гузікі і пад.).
|| прым. прыкладны́, -а́я, -о́е і прыкла́дачны, -ая, -ае.
пры́кладны, -ая, -ае.
1. Выдатны, узорны, які служыць прыкладам.
Прыкладная гаспадыня.
2. Тое, што і прыблізны.
П. падлік чаго-н. Паехалі прыкладна (прысл.) у сем гадзін.
|| наз. пры́кладнасць, -і, ж.