дзевяно́ста, -а, ліч. кольк.
Лік і колькасць 90.
Д. чалавек.
Яму за д.
|| парадк. дзевяно́сты, -ая, -ае.
дзевятна́ццаць, -і, ліч. кольк.
Лік і колькасць 19.
|| парадк. дзевятна́ццаты, -ая, -ае.
дзевяці...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзевяць, напр.: дзевяцігадовы, дзевяцімпольны, дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцігадзінны.
дзевяцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
Вучань дзявятага класа.
|| ж. дзевяцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
дзевяцікра́тны, -ая, -ае.
Які паўтараецца дзевяць разоў, павялічаны ў дзевяць разоў.
У дзевяцікратным памеры.
дзе́вяць, -і, Т -ццю́, ліч. кольк.
Лік, лічба і колькасць 9.
|| парадк. дзявя́ты, -ая, -ае.
дзевяцьсо́т, дзевяцісо́т, дзевяціста́м, дзевяццюста́мі, (аб) дзевяціста́х, ліч. кольк.
Лік і колькасць 900.
|| парадк. дзевяцісо́ты, -ая, -ае.
дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.
1. Бацькаў або матчын бацька.
2. Стары чалавек.
Сюды прыходзіў мудры д.
3. Муж (разм.).
Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).
◊
Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.
|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).
|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.
|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.
Дзедаўская спадчына.
Дзядоўская паходка.
дзед², -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м. (гіст.).
Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны.
дзе́даўскі і дзядо́ўскі, -ая, -ае.
1. гл. дзед¹.
2. перан. Атрыманы ў спадчыну ад продкаў; старадаўні або ўстарэлы.
Дзедаўская тэхніка.
Д. спосаб апрацоўкі зямлі.