дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.
1. Бацькаў або матчын бацька.
2. Стары чалавек. Сюды прыходзіў мудры д.
3. Муж (разм.). Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).
◊
Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.
|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).
|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.
|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае. Дзедаўская спадчына. Дзядоўская паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)