прые́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́сца; зак.
1. Надакучыць ад частага ўжывання, аднастайнасці (пра ежу).
Штодзённы кісель ужо прыеўся.
2. перан. Страціць цікавасць для каго-н.
Яго анекдоты ўжо ўсім прыеліся.
|| незак. прыяда́цца, -а́ецца.
прые́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.
Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.
П. на аўтобусе.
П. дамоў.
|| незак. прыязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прые́зд, -у, М -дзе, м.
прыём, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. прыняць.
2. Асобнае дзеянне, рух.
Напісаць артыкул у два прыёмы.
3. Спосаб у ажыццяўленні чаго-н.
Мастацкі п.
4. Збор запрошаных асоб (звычайна афіцыйных) у гонар каго-, чаго-н.
П. у пасольстве.
Наладзіць п. карэспандэнтаў.
прыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Апарат для прыёму чаго-н. (сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў і пад.) пры дапамозе гукавых або электрамагнітных хваль.
2. Тое, што і радыёпрыёмнік.
3. Прыстасаванне ў выглядзе ёмішча для чаго-н. (спец.).
Рыбны п.
4. Установа, якая часова прымае каго-н. (напр., дзяцей, што страцілі бацькоў) для далейшага размеркавання.
П.-размеркавальнік.
прыёмны, -ая, -ае.
1. гл. прыняць.
2. Які ўсынавіў каго-н. або ўсыноўлены кім-н.
П. бацька.
Прыёмная дачка.
3. у знач. наз. прыёмная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Пакой для наведвальнікаў.
Прыёмная рэктара.
прыёмшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Работнік, які займаецца прыёмкай чаго-н.
|| ж. прыёмшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
прыёмыш, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Прыёмны сын або прыёмная дачка.
Узяць прыёмыша.
прыжму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
Прыжмурыць вока або вочы.
П. ад яркага святла.
|| незак. прыжму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.