Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыгнята́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто прыгнятае; эксплуататар.

|| ж. прыгнята́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

прыгнята́льніцкі, -ая, -ае (кніжн.).

Заснаваны на прыгнёце, прыгнечанні; эксплуататарскі.

П. лад.

прыгнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

П. сыр каменем.

2. каго (што). Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

П. слабых.

3. каго (што). Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгне́сці, -няту́, -няце́ш, -няце́; -няцём, -нецяце́, -няту́ць; -нёў, -няла́, -ло́; -няці; -не́чаны.

|| наз. прыгнёт, -у, М -ёце (да 2 знач.) і прыгне́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

прыго́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -го́д, ж.

Здарэнне, нечаканы выпадак у жыцці.

Падарожныя прыгоды.

прыго́дніцкі, -ая, -ае.

Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.

П. твор.

П. жанр.

прыго́дны, -ая, -ае.

Які можа спатрэбіцца для чаго-н.; здатны да чаго-н.; прыдатны для выкарыстання.

П. для вайсковай службы.

Прыгодная для апрацоўкі зямля.

|| наз. прыго́днасць, -і, ж.

прыго́жы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

Прыгожая жанчына.

П. від.

Прыгожая музыка.

Прыгожа (прысл.) пісаць.

Прыгожыя рухі.

2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

П. ўчынак.

3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

Прыгожыя словы.

П. жэст.

4. у знач. наз. прыго́жае, -ага, н. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

Навука аб прыгожым (эстэтыка).

прыго́н¹ гл. прыгнаць¹.

прыго́н², -у, м.

1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва.

Часы прыгону.

2. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына.

Адбываць п.

|| прым. прыго́нны, -ая, -ае.

прыго́нка гл. прыгнаць².