за́кід, -у, М -кідзе, м.
1. гл. закінуць.
2. мн. -ы, -аў. Напамінанне, лёгкі папрок.
Зрабіць з. каму-н.
закі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
Пачаць кідацца.
З. ў роспачы.
З. гразёю.
закіда́цца гл. закінуцца.
закі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што, чым.
Кідаючы, запоўніць, пакрыць, засыпаць.
З. яму ламаччам.
З. прамоўцу пытаннямі (перан.).
|| незак. закі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. закінуць.
2. Намякаць на што-н. (разм.).
Я ведаю, куды ты закідаеш.
закі́двацца гл. закінуцца.
закі́дваць¹ гл. закідаць.
закі́дваць² гл. закінуць.
закі́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.
1. Згубіцца, зваліўшыся куды-н., за што-н. (разм.).
Ножык кудысьці закінуўся.
2. Адкінуцца назад.
Галава закінулася.
|| незак. закіда́цца, -а́ецца і закі́двацца, -аецца.