Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

П. падрабязнасці здарэння.

2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.

Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.

3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

прыгажо́сць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Сукупнасць якасцей, што прыносяць асалоду позірку, слыху; усё прыгожае, чароўнае.

Горад выключнай прыгажосці.

Вызначацца прыгажосцю.

2. мн. Прыгожыя, чароўныя мясціны.

Прыгажосці прыроды.

3. толькі Н. Пра што-н. прыемнае, што прыносіць задавальненне (разм.).

Надыхаліся лясным паветрам, адпачылі.

П.!

прыгажу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Прыгожы чалавек.

2. перан. Пра што-н. вельмі прыгожае.

П.-цеплаход.

|| памянш. прыгажу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; разм.).

|| ж.

прыгажу́ня, -і, мн. -і, -жу́нь.

прыгажэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым.

Прыгажэе родны край.

|| зак. папрыгажэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

прыгалу́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

Прылашчыць (разм.).

П. дзіця.

|| незак. прыгалу́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

прыганя́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Памешчыцкі слуга, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун (уст.).

прыганя́ць¹ гл. прыгнаць¹.

прыганя́ць² гл. прыгнаць².

пры́гарад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасёлак, які прымыкае да тэрыторыі вялікага горада.

2. У Старажытнай Русі: горад, падпарадкаваны палітычна і гаспадарча галоўнаму гораду вобласці.

Прыгарады Вялікага Ноўгарада.

|| прым. пры́гарадны, -ая, -ае.

пры́гарадны, -ая, -ае.

1. гл. прыгарад.

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.

П. жыхар.

П. завод.

3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.

П. аўтобус.