Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыва́бны, -ая, -ае.

1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.

Прывабныя рысы твару.

2. Прыемны, мілы.

П. голас.

Прывабная ўсмешка.

3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.

Прывабная прафесія.

|| наз. прыва́бнасць, -і, ж.

прыва́га, -і, ДМа́зе, ж. (спец.).

Колькасць вагі, якая прыбавілася.

Сярэднясутачная п. свіней.

прывадні́цца, -адню́ся, -о́днішся, -о́дніцца; зак.

Пра лятальны апарат, парашутыста: апусціцца на ваду.

|| незак. прывадня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. прывадне́нне, -я, н.

прывадны́ гл. прывод².

прывазны́, -а́я, -о́е.

Прывезены адкуль-н., не мясцовы.

Прывазная сыравіна.

прыва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. прываліць¹.

2. Прыпынак у дарозе для адпачынку, а таксама месца прыпынку.

Зрабіць п.

|| прым. прыва́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

прывалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што.

Даставіць валочачы.

П. мех.

|| незак. прывалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прывалі́ць¹, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. каго-што. Прыперці, прыхіліць да чаго-н. або прыціснуць зверху чым-н.

П. камень да сцяны.

2. Прыстаць да берага, да прыстані (спец.).

Параход прываліў да прыстані.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. З’явіцца, прыйсці (разм.).

Шчасце прываліла ў хату.

Прываліла многа народу. незак. прыва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыва́льванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыва́л, -у, м. (да 2 знач.).

прывалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

Трохі, не поўнасцю зваліць (сукно).

|| незак. прыва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прыва́льны гл. прывал.