Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, трапіць куды-н.

Мячык закаціўся ў куток.

Кола закацілася за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).

Сонца закацілася за лес.

Яго слава ўжо закацілася (перан.).

|| незак. зако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

закаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. што. Коцячы, накіраваць, змясціць, падзець куды-н.

З. калёсы ў пуню.

З. мяч пад стол.

З. вочы (завесці зрэнкі пад верхнія павекі).

2. перан., што і каму. Зрабіць, учыніць што-н. незвычайнае (разм.).

З. аплявуху.

З. прамову.

|| незак. зако́чваць, -аю, -аеш, -ае.

закача́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што ў што.

Качаючы, пакрыць, абляпіць чым-н. зверху.

З. мяса ў цеста.

|| незак. зако́чваць, -аю, -аеш, -ае.

закача́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Пачаць качаць (у 5 знач.).

Зусім закачалі капітана.

зака́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Зайсціся моцным працяглым кашлем.

З. ад дыму.

зака́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак.

Пачаць кашляць.

зака́яцца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; -а́йся; зак.

Даць сабе абяцанне не рабіць што-н.

З. піць гарэлку.

|| незак. зака́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

заква́сіць гл. квасіць.

заква́ска, -і, ДМа́сцы, ж.

Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне (напр. дрожджы).

З. на цеста.

У іх заўсёды добрая з. (перан.: пра рысы харакгару, закладзеныя выхаваннем, асяроддзем).

заквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Пачаць квітнець.

Заквітнелі сады ў Панямонні.