прыадкры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ецца; зак.
Трохі адкрыцца.
Заслона прыадкрылася.
|| незак. прыадкрыва́цца, -а́ецца.
прыадкры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.
Трохі адкрыць.
П. рот.
|| незак. прыадкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прыадчыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак.
Тое, што і прачыніцца.
|| незак. прыадчыня́цца, -я́ецца.
прыадчыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак., што.
Тое, што і прачыніць.
|| незак. прыадчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
прыахво́ціць, -о́чу, -о́ціш, -о́ціць; -о́чаны; зак., каго (што) і да чаго (разм.).
Выклікаць у каго-н. ахвоту да чаго-н.
П. дзяцей да чытання.
|| незак. прыахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. прыахво́ціцца, -о́чуся, -о́цішся, -о́ціцца; незак. прыахво́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
прыба́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.
1. Паявіцца ў дадатак.
Людзей на вуліцах прыбавілася.
2. Стаць большым.
Дзень прыбавіўся.
П. ў вазе.
|| незак. прыбаўля́цца, -я́ецца.
|| наз. прыбаўле́нне, -я, н.
П. сям’і (пра нараджэнне ў сям’і дзіцяці).
прыба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.
1. каго-што і чаго. Даць, пакласці, зрабіць, сказаць у дадатак да чаго-н.
П. дзвесце рублёў.
П. цукру ў ягады.
П. да сказанага.
2. чаго. Павялічыць памер, колькасць, хуткасць чаго-н.
П. грошай.
П. кроку.
◊
Прыбавіць у вазе (разм.) — патаўсцець, стаць цяжэйшым.
|| незак. прыбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прыбаўле́нне, -я, н. і прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. прыбавіць.
2. Прыбаўленая сума, колькасць чаго-н.
Атрымаць прыбаўку.
|| прым. прыба́вачны, -ая, -ае.
○
Прыбавачная вартасць — частка вартасці, якая ствараецца наёмным рабочым звыш вартасці рабочай сілы.
прыбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.
Дасягнуць якога-н. месца бягом.
П. першым.
|| незак. прыбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прыбе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм., неадабр.).
Прыкінуцца бедным, няшчасным.
|| незак. прыбядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.