Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

проціхімі́чны, -ая, -ае.

Накіраваны на ахову ад баявых атрутных рэчываў.

Проціхімічныя сродкі.

проція́ддзе, -я, н.

Рэчыва, якое спыняе або аслабляе дзеянне яду; антыдот.

П. супраць коснасці (перан., кніжн.).

про́цьма, -ы, ж.

1. Бездань, прорва (у 1 знач.; уст.).

2. перан., каго-чаго. Вялікае мноства, безліч.

П. народу.

про́чкі, -чак (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

Пайсці ў п.

про́чырк, -а, мн. -і, -аў, м.

Рыска, пракрэсленае месца, якое абазначае пропуск чаго-н.

П. у анкеце.

про́шва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць ў настольнік, ручнік і пад.

Яна цудоўна вышывала і пляла з нітак прошвы.

про́шлы, -ая, -ае.

Прошлы час — у граматыцы: форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, што адбывалася да моманту гаворкі пра яго або якога-н. іншага дзеяння ў мінулым.

про́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Месца (узгорак, камень, возера, крыніца), надзеленае, паводле ўяўленняў вернікаў, надзвычайнымі надпрыроднымі сіламі і ўласцівасцямі.

Наведаць цудадзейную прошчу Сіняя Крыніца.

пру́гкі, -ая, -ае.

1. Спружыністы, які прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання.

П. мяч.

Пругкія мускулы.

2. Пра рухі: моцны і плаўны.

П. крок.

Пругкая паходка.

|| наз. пру́гкасць, -і, ж.

пруса́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыжы таракан.