Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

проці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. процідзеяння чаму-н., напр.: процідэсантны, процігрыпозны, проціпажарны.

проціа́тамны, -ая, -ае.

Прызначаны для абароны супраць атамнай зброі.

процібо́рстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак., каму-чаму.

Змагацца супраць каго-, чаго-н., процідзейнічаць.

П. ворагу.

П. злу.

проціва́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Груз для ўраўнаважвання сіл, якія дзейнічаюць у машынах, збудаваннях (спец.).

2. перан. Тое, што процідзейнічае, процістаіць чаму-н. іншаму.

Адна думка служыць процівагай іншай.

У процівагу, прыназ. з Д — у адрозненне ад каго-, чаго-н., супраць каго-, чаго-н.

Выставіць прапанову ў процівагу апаненту.

процівага́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для аховы органаў дыхання, вачэй і твару чалавека ад атрутных газаў бактэрый, вірусаў.

|| прым. процівага́завы, -ая, -ае.

процівага́завы, -ая, -ае.

Прызначаны для барацьбы са шкодным уздзеяннем атрутных газаў.

Процівагазавыя сродкі.

процідзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму-чаму.

Аказваць процідзеянне, супраціўленне.

процідзе́янне, -я, мн. -і, -яў, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню.

П. варожай сіле.

Дзеянне раўняецца процідзеянню.

процізако́нны, -ая, -ае.

Які супярэчыць закону.

Процізаконная дзейнасць.

|| наз. процізако́ннасць, -і, ж.

процізача́ткавы, -ая, -ае.

Прызначаны для прадухілення цяжарнасці.

Процізачаткавыя сродкі.