Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

про́за, -ы, ж.

1. Невершаваная літаратура ў адрозненне ад паэзіі.

Мастацкая п.

Пісаць прозу.

2. перан. Будзённасць, паўсядзённасць жыцця.

П. жыцця.

|| прым. празаі́чны, -ая, -ае.

про́звішча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Спадчыннае сямейнае найменне, якое дадаецца да ўласнага асабістага імя.

Дзявочае п. (да замужжа).

про́йгрыш, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Няўдачны для каго-н. зыход гульні, спаборніцтва і пад.

Застацца ў пройгрышы.

2. Сума грошай, страчаная пры гульні.

Вялікі п.

|| прым. про́йгрышны, -ая, -ае.

про́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Адтуліна, паглыбленне ў чым-н., паміж чым-н.

У пройме дзвярэй паказалася галава.

П. паміж хмарамі.

2. Прарэз для рукава (спец.).

|| прым. про́йменны, -ая, -ае і про́ймавы, -ая, -ае.

про́лежань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

У ляжачых хворых: амярцвенне скураных покрываў той часткі цела, на якой доўга і нерухома ляжаць.

|| прым. про́лежневы, -ая, -ае.

про́мах, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Удар, выстрал міма цэлі.

Біць без промаху.

2. перан. Памылка, хіба.

Зрабіць п.

Не промах хто (разм.) — пра чалавека кемлівага, лоўкага.

Гэты хлопец не п.

про́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

1. каго-чаго. Здабыванне чаго-н., паляванне.

П. жэмчугу.

П. собаля.

2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.

Паляўнічы п.

Рыбалоўны п.

3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.

Ганчарны п.

Кавальскі п.

4. мн. Прамысловае прадпрыемства здабыўнога тыпу.

Нафтавыя промыслы.

Саляныя промыслы.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае і про́мыславы, -ая, -ае.

Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.

про́паведзь, -і, Т -дзю, мн. -і, -яў, ж.

1. Прамова рэлігійна-павучальнага зместу.

Сказаць п.

2. перан., чаго. Распаўсюджванне якіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

П. новых ідэй.

про́падам (разм.).

У выразе: прападзі ты пропадам! — вокліч у знач.: згінь, знікні (звычайна пры выказванні прыкрасці, раздражнення).

Прападзі ён п. са сваімі грашыма!

про́пісь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Узоры правільнага і прыгожага пісьма.

Вучыцца пісаць па пропісях.