Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

про́ба², -ы, мн. -ы, проб, ж.

Колькасць частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо на вырабах з высакароднага металу, якое абазначае гэту колькасць.

Золата нізкай пробы.

|| прым. про́бны, -ая, -ае (спец.).

Пробнае золата (з кляймом пробы).

про́баваць гл. прабаваць.

про́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Электрычны засцерагальнік.

Пробкі перагарэлі.

2. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н., якая перашкаджае нармальнаму руху (разм.).

П. на чыгуначным пераездзе.

про́бліск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Бляск або святло, якое раптоўна паявілася дзе-н.

Пробліскі маланкі.

2. перан., чаго. Слабае праяўленне чаго-н.

П. надзеі.

П. свядомасці.

про́бны¹, -ая, -ае.

1. Узяты на пробу¹, прызначаны для ўзяцця пробы¹.

Пробныя духі.

П. камень (перан.: пра ўчынак, выпадак, па якім робяць вывад аб трываласці, каштоўнасці, сіле чаго-н.). П. шар (перан., уст.: пра дзеянне, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што-н.).

2. Які робіцца для выпрабавання, праверкі.

П. рэйс.

про́бны² гл. проба².

про́вад, -у, М -дзе, мн. правады́, -о́ў, м.

Металічны дрот для перадачы электрычнага току.

Тэлефонны п.

Старшыня на провадзе (тэлефонны апарат злучаны са старшынёй; разм.).

|| прым. правадны́, -а́я, -о́е (спец.).

Правадная сувязь (якая ажыццяўляецца па правадах у адрозненне ад радыёсувязі).

про́даж, -у, м.

1. гл. прадаць.

2. Гандаль, тавараабарот.

Быць у продажы.

Выпусціць у п.

|| прым. прада́жны, -ая, -ае.

про́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Старажытны папярэднік па родзе, а таксама суайчыннік з папярэдніх пакаленняў.

Шанаваць памяць сваіх продкаў.

про́жаўць, -і, ж. (разм.).

Прымесь жоўтага, жаўцізны.

Збажына, ледзь кранутая прожаўцю.