Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

падаўжа́цца гл. падоўжыцца.

падаўжа́ць гл. падоўжыць.

падаўжэ́нне гл. падоўжыцца, падоўжыць.

падаўжэ́ць гл. даўжэць.

падаўле́нне гл. падавіць.

падаўля́ць гл. падавіць.

падахво́ціцца, -во́чуся, -во́цішся, -во́ціцца; зак. (разм.).

Добраахвотна ўзяцца за якую-н. справу, прапанаваць зрабіць што-н.

П. збегаць па хлеб.

П. дапамагчы бацьку.

|| незак. падахво́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

падахво́ціць, -во́чу, -во́ціш, -во́ціць; -во́чаны; зак., каго-што і з інф.

Выклікаць жаданне што-н. рабіць.

П. праўленне завода пабудаваць дом.

П. каго-н. да размовы.

|| незак. падахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падахво́чванне, -я, н.

падахо́дны, -ая, -ае.

Які адпавядае даходу.

П. падатак.

пада́цца, -а́мся, -асі́ся, -а́сца; -адзі́мся, -асце́ся, -аду́цца; -а́ўся, -ала́ся, -ло́ся; зак.

1. Пасунуцца, ссунуцца з месца.

П. ўсім целам назад.

Дзверы лёгка падаліся пад напорам.

2. Адправіцца, накіравацца куды-н. (разм.).

П. ў горад.

П. на вучобу.

3. перан. Прыметна пагоршаць, пастарэць.

Стары вельмі падаўся за апошні год.

|| незак. падава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.