Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.

П. падэшвы.

П. каўнер.

2. каго-што. Прастрэліць куляй, снарадам; зрашэціць кулямі, асколкамі снарадаў (разм.).

Куля прашыла калена.

П. варожую калону кулямётнай чаргой.

3. што. Правесці які-н. час за шыццём.

П. увесь вечар.

|| незак. прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і прашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

прашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (уст.).

Пісьмовае хадайніцтва аб чым-н.

Падаць п.

праэкзаменава́цца гл. экзаменавацца.

праэкзаменава́ць гл. экзаменаваць.

прая́ва, -ы, мн. -ы, прая́ў, ж.

1. Незвычайнае здарэнне.

Што за п.!

2. З’ява, праяўленне.

Праявы жыцця.

прая́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для праяўлення фота- і кінаплёнкі.

Праявачная машына.

праяві́цель, -ю, м. (спец.).

Хімічны састаў для праяўлення фатаграфічных пласцінак, плёнак, здымкаў.

праяві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́віцца; зак.

1. Выявіцца, стаць відавочным (пра якасці, уласцівасці).

У дзяўчынкі праявіліся музычныя здольнасці.

2. Стаць бачным пасля хімічнай апрацоўкі (пра адбітак на фатаграфічнай пласцінцы, плёнцы; спец.).

|| незак. праяўля́цца, -я́ецца.

|| наз. праяўле́нне, -я, н.

праяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што.

1. Робячы што-н., выявіць наяўнасць якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

П. назіральнасць.

П. клопат.

П. сябе (выявіць свае магчымасці).

2. Апрацаваўшы хімічна, зрабіць бачным адлюстраванне сфатаграфаванага прадмета (спец.).

П. плёнку.

|| незак. праяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. праяўле́нне, -я, н.

праяда́ць гл. праесці.