Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прачэ́сваць гл. прачасаць¹.

прашапта́ць, -шапчу́, -шэ́пчаш, -шэ́пча; -шапчы́; -шапта́ны; зак., што.

Сказаць шэптам.

П. ласкавае слова.

прашарава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́ецца; зак.

Прадзіравіцца ад шаравання.

Адвал плуга прашараваўся.

|| незак. прашаро́ўвацца, -аецца.

прашарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -рава́ны; зак., што.

Прадзіравіць шараваннем.

П. рукаў.

|| незак. прашаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прашаро́ўванне, -я, н.

прашмыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак. (разм.).

Хутка і непрыметна прайсці куды-н.

|| незак. прашмы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

прашнурава́ць гл. шнураваць.

прашпаклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Прамазаць шпаклёўкай.

П. падлогу.

|| незак. прашпаклёўваць, -аю, -аеш, -ае.

прашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што.

Начыніць што-н. салам, часнаком, морквай і пад.

праштабнава́ць гл. штабнаваць.

праштра́фіцца, -флюся, -фішся, -фіцца; зак. (разм.).

Тое, што і правінаваціцца.