працава́цца, незак.; безас., каму (разм.).
Пра жаданне працаваць; ладзіцца.
Сёння нам добра працавалася.
Нешта не працуецца.
працава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.
1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.
П. у полі.
Хто працуе, той і мае (прыказка). Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка). П. здзельна.
П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх). П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.). П. са слоўнікам.
2. Мець дзен. які-н. занятак, пасаду, служыць.
П. на фабрыцы.
П. у калгасе.
П. бухгалтарам.
3. на каго-што. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.
П. на сябе.
Завод працаваў на абарону.
4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.
П. вёсламі.
П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).
5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.
Матор працуе без перабояў.
Сэрца нармальна працуе.
працаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Вельмі старанны, працавіты чалавек; рабацяга.
працаві́ты, -ая, -ае.
Які многа, добра і шчыра працуе.
П. чалавек.
|| наз. працаві́тасць, -і, ж.
працадзе́нь, -дня́, мн. -дні́, -дзён, м.
Адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах.
працадзі́ць, -аджу́, -э́дзіш, -э́дзіць; -э́джаны; зак., што.
1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.
П. малако.
2. перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.
|| незак. працэ́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. працэ́джванне, -я, н. (да 1 знач.).
працаёмкі, -ая, -ае.
Які патрабуе вялікай затраты працы.
Лён — працаёмкая культура.
|| наз. працаёмкасць, -і, ж.
працаздо́льны, -ая, -ае.
Здольны да працы.
Працаздольная частка насельніцтва.
|| наз. працаздо́льнасць, -і, ж.
Страта працаздольнасці.
працалюбі́вы, -ая, -ае.
Які вызначаецца вялікай любоўю да працы.
П. хлопец.
працатэрапі́я, -і, ж.
Лячэнне працай, працэсамі працы.
|| прым. працатэрапеўты́чны, -ая, -ае.