Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прафнепрыго́днасць, -і, ж.

Скарачэнне: прафесійная непрыгоднасць.

Вызваліць каго-н. ад працы з-за прафнепрыгоднасці.

прафо́рма, -ы, ж. (разм.).

Знешняя фармальнасць, выгляд.

Захаваць праформу.

Зрабіць што-н. для праформы.

прафсаю́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: прафесійны саюз.

|| прым. прафсаю́зны, -ая, -ае.

прах, -у, м. (высок.).

Астанкі цела чалавека пасля смерці.

Пайсці прахам (разм.) — загінуць, знішчыцца.

прахадзі́ць, -аджу́, -о́дзіш, -о́дзіць; зак.

Правесці які-н. час у хадзьбе.

Паўдня прахадзілі па лесе.

прахадна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Спецыяльнае службовае памяшканне, праз якое праходзяць на завод, будоўлю і пад.

Затрымацца каля прахадной.

прахадны́, -а́я, -о́е.

Які мае скразны праход, служыць для праходу.

П. двор (таксама перан.: пра месца, куды ўвесь час прыходзяць розныя людзі; неадабр.). Прахадная пешка (шахматная пешка, якая мае магчымасць прайсці ў ферзі).

прахаладжа́льны, -ая, -ае.

Які асвяжае ў час гарачыні.

П. напітак.

прахаладзі́цца, -аджу́ся, -о́дзішся, -о́дзіцца; зак. (разм.).

Астыць на паветры.

Выйшаў на двор п.

прахало́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Умераны холад, які выклікае прыемнае адчуванне.

Ранішняя п.