Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прафе́сарстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (кніжн.).

Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара.

|| наз. прафе́сарства, -а, н.

прафесі́йны, -ая, -ае.

1. гл. прафесія.

2. Які займаецца чым-н. як прафесіяй, а таксама які з’яўляецца прафесіяй.

П. рэвалюцыянер.

П. бокс.

3. Такі, што цалкам адпавядае патрабаванням дадзенай вытворчасці, дадзенай галіны дзейнасці.

Зроблена зусім прафесійна (прысл.).

|| наз. прафесі́йнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

прафе́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці, што служыць крыніцай існавання.

Па прафесіі інжынер-электрык.

Вытворчыя прафесіі.

Вольная прафесія — прафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.

прафесіяна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца чым-н. як прафесіяй (у адрозненне ад аматара).

Аўтамабіліст-п.

Фатограф-п.

|| ж. прафесіяна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

прафесу́ра, -ы, ж.

1. Пасада прафесара (кніжн.).

Атрымаць прафесуру.

2. зб. Прафесары.

прафілакто́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

Заводскі п.

прафіла́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў (у медыцыне, тэхніцы і іншых галінах).

П. грыпу.

|| прым. прафілакты́чны, -ая, -ае.

П. агляд машын.

прафільтрава́ць гл. фільтраваць.

прафілява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Надаць (надаваць) чаму-н. правільны профіль (у 2 знач.).

П. дарогу.

2. Надаць (надаваць) профіль (у 3 знач.), адпавядаць профілю (у 3 знач.).

|| наз. прафілява́нне, -я, н. і прафілёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).

прафка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: прафсаюзны камітэт — выбарны орган пярвічнай прафарганізацыі.

|| прым. прафка́маўскі, -ая, -ае (разм.).